Powered By Blogger

СТРАНИЦЫ

суббота, октября 27

У Лiдзе узгадвалi стагоддзе з Дня нараджэння святара, паэта i перакладчыка, аўтара “Сказання пра Апанаса Берасцейскага” Пятра Бiтэля

У Лідскім тэхнічным каледжы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка, праваслаўнага святара Пятра Бітэля. У імпрэзе прыняў удзел клірык храма Ўсіх Святых свяшчэннік Уладзімір Камінскі.
Пятро Бітэль нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года ў мястэчку Радунь Лідскага павету (цяпер Воранаўскі раён) ў сям’і паштальёна. Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павету. Быў ахрышчаны ў Лідскім Міхайлаўскім саборы. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах. У 1931 годзе скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю і да 1939 года працаваў настаўнікам, калі з пачаткам другой усясветнай вайны быў мабілізаваны ў польскае войска. Як польскі афіцэр апынуўся ў савецкім палоне і ледзьве пазбег расстрэлу ў Катыні...

Комментариев нет:

Отправить комментарий